Запрашаем на сямейны фестываль

Свежыя навіны Спорт і турызм

18 чэрвеня ў горадзе Дзятлаве на стадыёне “Колас” адбудзецца сямейны фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я!”.

Будуць арганізаваны міні-турніры па футболе ў шасці групах: сярод татаў, мам і дзяцей 5-7 гадоў, 8-10 гадоў, 11-13 гадоў і 14-17 гадоў. Ад асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” кожная сям’я атрымае футбольны мяч, усе ўдзельнікі – памятныя майкі. Лепшым камандам і сем’ям уручаць заслужаныя ўзнагароды і медалі.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga