Валерый Макарчык: “Прэзідэнт у чарговы раз заклікае ўсіх да міру”

Важнае Грамадства

Пасланне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі перададзена генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу.

У ім адсочваюцца аналогіі з выступленнем кіраўніка нашай дзяржавы на цырымоніі ўскладання кветак да манумента Перамогі ў дзень 77-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Сваім меркаваннем наконт зваротаў беларускага лідара падзяліўся старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык:

– Лічу, што прамовы Прэзідэнта Беларусі, як заўсёды, моцныя і глыбокія, усе словы і агучаныя тэмы зразумелыя і блізкія кожнаму. Аляксандр Рыгоравіч яшчэ раз нагадвае беларусам і лідарам еўрапейскіх дзяржаў, што Дзень Перамогі павінен заставацца свяшчэннай датай. Пакуль мы будзем несці ў сабе ідэі перамогі, гэта свята будзе для нас актуальнае і застанецца адным з галоўных у календары.

У сваім пасланні Антоніу Гутэрышу Прэзідэнт Беларусі адзначае, што “ва ўмовах глабальнай ўзаемазалежнасці немагчыма забяспечыць харчовую бяспеку і чыстае навакольнае асяроддзе, супрацьдзейнічаць пандэміям ці змяненням клімату ў сваім асобным куточку без усеагульных шматбаковых намаганняў”.

Закранаючы ў сваім выступленні да Дня Перамогі тэму санкцый, беларускі лідар адзначае, што Захад прадаўжае санкцыйную палітыку супраць нашай краіны і Расіі. Санкцыі супраць нас былі даўно, але ў апошнія гады яны ўзмацніліся.

Федэрацыя прафсаюзаў зрабіла ўсё, каб галасы нашых работнікаў былі пачуты там, на Захадзе, каб іх лідары зразумелі, што накладзеныя санкцыі шкодзяць найперш простым работнікам, а з-за палітыкі апошніх двух месяцаў яны наносяць урон ужо і ў саміх заходніх краінах, і хто больш пакутуе ад іх, невядома. Санкцыі не вырашаюць палітычных праблем, яны разрываюць адносіны паміж краінамі і прадпрыемствамі, бо зніжаюцца тавараабарот і зарплаты работнікаў, у выніку зноў будуць пакутаваць простыя людзі.

Так ці інакш, сваімі прамовамі наш Прэзідэнт у чарговы раз заклікае ўсіх да міру і нагадвае, што ўсе канфлікты вырашаюцца выключна мірным шляхам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga