Педагагічны калектыў, тэхперсанал і вучні Дварэцкай сярэдняй школы актыўна ўключыліся ў вясновыя работы: прыбралі каля падшэфных помнікаў і магіл, навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі.
Першакласнікі і навучэнцы 11 класа прынялі ўдзел у акцыі “Дрэва героя” – пасадзілі 9 бярозак у гонар ветэрана Вялікай Айчыннай вайны на “Алеі імя Івана Мікалаевіча Бузука”.
Таксама работнікі школы на канікулах ужо паспелі пасадзіць 3,5 гектара лесу ў Новаяльнянскім лясніцтве. Але самая актыўная работа – удзел у акцыі “Тыдзень лесу”.
Ірына ЛЯЎШУК,
настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga