Акцыя “Тыдзень лесу-2022” ва ўстановах адукацыі

Грамадства Свежыя навіны

Педагагічныя калектывы, тэхработнікі, навучэнцы  школ раёна  прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, якая ў гэтым годзе была прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Так, сумеснымі намаганнямі навучэнцаў, педагогаў Гезгалаўскай сярэдняй школы, работнікаў мясцовага лясніцтва маладымі дрэўцамі засаджана 12 гектараў ляснога масіву.

Таксама была праведзена вялікая работа па навядзенні парадку ў лесапаркавай зоне і на водаахоўных тэрыторыях, месцах адпачынку жыхароў аграгарадка Гезгалы. Прыбрана больш за 5 гектараў тэрыторыі, сабрана больш за 1,3 тоны макулатуры. Навучэнцы школы падрыхтавалі буклеты для жыхароў аб правілах паводзін у лесе, забароне бескантрольнага выпальвання травяністай расліннасці і смецця.

Вялікая ўвага надавалася і інфармацыйна-асветніцкай рабоце сярод школьнікаў. Для навучэнцаў праведзены дзве гутаркі на тэмы “Рэдкія і ахоўныя віды раслін і жывёл лесу”, круглы стол “Лес – наша багацце”, прафарыентацыйная віртуальная экскурсія для азнаямлення з прафесіямі, звязанымі з працай у лясной гаспадарцы.

Актыўна, цікава і насычана прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу -2022” у філіяле “Санаторная школа “ Баравічок”, дзіцячым аддзяленні “Баравічок”. Тэматычныя класныя гадзіны аб значэнні лесу, азнаямленне навучэнцаў з прафесіямі, звязанымі з працай у лясной гаспадарцы, з запрашэннем супрацоўнікаў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, пасадка хвоі і бярозы на аб’ектах Ахонаўскага лясніцтва, акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы, прымеркаваная да Сусветнага дня экалагічных ведаў, –  вось вынік плённай працы.

Калектыў Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўжо пяты год супрацоўнічае з  Раготнаўскім лясніцтвам. У час акцыі “Тыдзень лесу -2022” работнікамі цэнтра было пасаджана 4,3 гектара лесу.

Таццяна САНЮК

Фота ўдзельнікаў акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga