Акцыя стартавала!
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” навучэнцаў Дварэцкай сярэдняй школы наведалі інспектар Дзятлаўскага РАНС Яўгеній Ясюкайць і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі.
У час сустрэчы інспектар РАНС у гульнявой форме паказаў, як трэба правільна паводзіць сябе ў выпадку пагрозы жыццю, умець арыентавацца ў складанай сітуацыі, у аб’ектах масавага знаходжання людзей – школах, гандлёвых цэнтрах, кінатэатрах, транспарце. Дзецям быў прапанаваны відэаролік “Увага!”, сітуацыі для абмеркавання.
Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД правёў гутарку аб мерах бяспекі ў перыяд купальнага сезона, правілах паводзінаў на вадзе, азнаёміў з месцамі, адведзенымі для купання ў Дзятлаўскім раёне.
Выхоўваць у дзяцей любоў да кнігі
Сучасны стыль жыцця ўсё больш выцясняе кнігу на задні план, бо існуе шмат іншых спосабаў атрымання інфармацыі. Аднак усе мы разумеем: кнігу нічым не заменіш.
У рамках цыкла заняткаў па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” па тэме “Бібліятэка. Праца бібліятэкара” дашкольнікі Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы наведалі школьную бібліятэку.
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з калекцыяй кніг, часопісаў, расказала аб правілах карыстання кнігамі, навучыла, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе ў бібліятэцы, паведаміла дзецям, што ў кніг таксама бываюць дні нараджэння, паказала выставу кніг-юбіляраў, якім спаўняецца ў гэтым годзе па 50, 60 і нават 100 гадоў. Дзеці даведаліся, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы, што больш любяць чытаць сённяшнія дзеці.
Танцуй з намі!
Вучні Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы прынялі актыўны ўдзел у II Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе “Агеньчык запрашае сяброў!” у паднамінацыі “Танцуй з БРПА”, у якой прадэманстравалі яркі і запальны танец з выкарыстаннем розных атрыбутаў: стужак, Дзяржаўных сцягаў Рэспублікі Беларусь, пампонаў, сімвалаў ГА “БРПА”.
Конкурс складаўся з 2 намінацый – “АртБеларусь” і “Гістарычная памяць”.
Нашым мамам дарагім сонца ўсміхаецца
Да свята 8 Сакавіка выхаванцы Гезгалаўскага ясляў-сада падрыхтавалi сваім мамам і бабулям цудоўную лiтаратурна-музычную праграму. З вуснаў дзяцей гучалi пяшчотныя, ласкавыя словы пра самых дарагiх на свеце людзей. Дзецi і іх памочнікі, клоўны Клёпа i Вяснушка, “пяклi блiны”, танцавалі пад парасонам, “прыбiралi” дзяўчынак.
Хлопчыкі павiншавалi са святам і дзяўчынак, падарылi iм захапляльны “Танец джэнтэльменаў” i паабяцалi нiколi іх не крыўдзiць. Напрыканцы мерапрыемства дзецi ўручылi матулям святочныя букеты i паштоўкi, якiя зрабiлi сваiмi рукамi.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga