Людміла Радзевіч: “Спадзяёмся хутчэй пабачыцца з роднымі”

Важнае Грамадства

Беларусы не застаюцца абыякавымі да сённяшніх падзей ва Украіне.

Сваім меркаваннем на гэты конт падзялілася старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Людміла Радзевіч:

– Я і мая сям’я вельмі занепакоены сітуацыяй у суседняй Украіне. Нашы блізкія людзі жывуць там, у Луганскай вобласці. Кожны дзень мы стараемся тэлефанаваць ім, перажываем, падтрымліваем. Хочацца хутчэй сустрэцца з роднымі: запрасіць да сябе ў госці і самім да іх паехаць. Спадзяюся, што ўсё кепскае хутка закончыцца, а жыццё людзей вернецца ў звыклае спакойнае рэчышча.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga