Забарона на лоўлю шчупака

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 1 сакавіка па 15 красавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі (за выключэннем Віцебшчыны) уводзіцца забарона на лоўлю шчупака.

Ахоўныя меры звязаныя з пачаткам нерасту ў дадзенага віда.

За кожную незаконна здабытую асобіну спаганяецца шкода ў трайным памеры – па 9 базавых велічыняў. Таксама парушальніку можа быць назначаны штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў. За прычыненне шкоды на суму 100 і больш базавых велічыняў прадугледжана крымінальная адказнасць і яшчэ больш суровыя санкцыі.

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga