Новым кнігам – добры дзень!

Важнае Культура і адпачынак

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы кніжны фонд папоўніўся навінкамі літаратуры.

Вера Калачкова “Зімовая рабіна”

Аня Снегірова працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў маленькім пасёлку. Яна даглядае хворую маму і ў цэлым жыве як усе – ужо і не спадзяецца сустрэць сапраўднае каханне, пра якое пішуць у кнігах. І толькі трагедыя пераварочвае яе ўстоянае жыццё з ног на галаву…

Марыя Андэс “Я згараю”

Міля за міляй, круг за кругам, толькі наперад. Эма бяжыць, каб не думаць. Не думаць пра маці, якая яе не заўважае. Не думаць пра бацьку, што ваюе ў гарачых кропках. Не думаць аб загінулым старэйшым браце.

Але ў лагеры скаўтаў, куды Эма адпраўляецца на летнюю практыку, уцякаць ад сябе і сваіх думак нашмат цяжэй…

Барыс Акунін “Квэст”

Новы раман з серыі “Жанры”. Гэта раман-камп’ютарная гульня – кніга, якую можна не толькі чытаць, але ў якую можна гуляць. Твор вострасюжэтны,  пабудаваны па законах і логіцы камп’ютарнай гульні. Чытачу прапануецца незвычайная магчымасць – разгадаць разам з героем адну з галоўных таямніц чалавецтва, для чаго прыйдзецца адправіцца ў Савецкі Саюз 30-х гадоў, а адтуль перанесціся ў яшчэ больш аддаленую эпоху…

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga