Валерый Макарчык: “Курс на беларускую мадэль сацыяльнага развіцця”

Важнае Грамадства

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшла дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум.

Удзел у форуме прынялі старшыні галіновых і пярвічных прафсаюзных арганізацый раёна.

 

Мадэратарам пляцоўкі выступіў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. Ён расказаў прысутным аб асноўных змяненнях, унесеных у праект Канстытуцыі, больш падрабязна спыніўся на палажэннях, якія тычацца канстытуцыйнага строю нашай краіны, захавання гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, сацыяльнай скіраванасці дзяржаўнай палітыкі з улікам сацыяльна-эканамічных магчымасцяў дзяржавы. Падкрэсліў, што асобная глава абноўленага Асноўнага Закона тычыцца статуса Усебеларускага народнага сходу і яго паўнамоцтваў. Засяродзіў увагу на змяненнях у дзейнасці Парламента, Урада, органаў сістэмы мясцовага кіравання і самакіравання, закрануў і іншыя дапаўненні.

Напрыканцы свайго выступлення Валерый Макарчык адзначыў, што, дзякуючы абноўленай Канстытуцыі, у прававым полі нашай краіны замацоўваюцца “стаўпы” беларускай мадэлі грамадскага развіцця – моцная дзяржава, сацыяльна-арыентаваная эканоміка, традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: