Праект абноўленай Канстытуцыі вынесены на ўсенароднае абмеркаванне, а ў лютым будзе праведзены рэспубліканскі рэферэндум.
Сваімі чаканнямі ад гэтых падзей дзеляцца дзятлаўчане. Выхавальніца дашкольнай адукацыі Дзятлаўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталля Мілейка:
– Я пакуль не дасканала вывучыла прапанаваныя змены ў Канстытуцыю, але пачытала тыя главы, якія тычацца аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, бясплатнай адукацыі. Важная для мяне глава, прысвечаная чалавеку, яго ўзаемаадносінам з тымі, хто навокал. Я лічу, што гэта падмурак будучага развіцця.
Для мяне важна тое, што ў праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь расстаўлены акцэнты на каштоўнасцях нашай дзяржавы, памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, захаванні сацыяльных прыярытэтаў. Гэта залог выхавання нашых дзяцей патрыётамі краіны.
Таццяна ГРЫЦУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga