Выбары-2025. Людзі ахвотна праяўляюць грамадзянскую пазіцыю

Важнае Грамадства

Чарговы для гарпасёлка Наваельня пікет па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты адбыўся 28 лістапада каля мясцовага Дома культуры, дзе на гэты раз працавала ініцыятыўная група ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.

Дарэчы, па словах членаў ініцыятыўных груп, працэс збору подпісаў у нашым раёне праходзіць у спакойнай, добразычлівай абстаноўцы, жыхары ахвотна праяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Прычым гэта людзі розных узростаў: і старэйшае пакаленне, і моладзь. Кожны з іх для сябе вырашае, якой хоча бачыць будучыню сваёй краіны.

Ганна Толкач:

– Вядома ж, чакаю міру, добрага жыцця, надзейнай будучыні і каб наша вялікая Радзіма і родная Наваельня прыгажэлі і працвіталі.

Наталля Герасіменка:

– Як шматдзетная маці я хачу міру, спакою, дабрабыту для сваіх дзяцей, каб у іх жыцці заставаліся тыя ж магчымасці, якія прадастаўлены цяпер.

Нагадаем, што этап збору подпісаў прадоўжыцца да 6 снежня, у нашай краіне працуюць пяць ініцыятыўных груп, для рэгістрацыі кожнага кандыдата ў Прэзідэнты неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае



Теги: