З 1 лістапада 2021 года па 31 сакавіка 2022 года ў рыбалоўных угоддзях Рэспублікі Беларусь устаноўлена забарона на лоўлю сома звычайнага.
Дадзеная мера звязана з выяўленнем фактаў масавага браканьерства.
Нагадваем, што выпадкова злоўлены сом павінен быць адпушчаны ў жывым і непашкоджаным выглядзе. Нярэдка сустракаюцца выпадкі, калі рыбу з кручка знімаюць ужо мёртвую або са значнымі паражэннямі глоткі, унутранасцяў. Гэтую рыбу ва ўлоў браць нельга. Такую асобіну неабходна пакінуць на беразе вадаёма.
У выпадку незаконнай здабычы сома ў перыяд забароны парушальнік павінен будзе заплаціць штраф у памеры 12 базавых велічыняў.
Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету