9 кастрычніка – Сусветны дзень пошты

Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі пошты і ветэраны працы!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Сёння пошта – гэта высокатэхналагічная, мабільная і аўтаматызаваная інфраструктура, без якой не можа існаваць грамадства. Акрамя звыклай перасылкі пісем, пасылак, тут можна аформіць электронны перавод, аплаціць камунальныя паслугі, скарыстацца паслугай унутранай і міжнароднай экспрэс-пошты, набыць некаторыя тавары.

У гэты святочны дзень хочам падзякаваць усім працаўнікам пошты за плённую работу, пажадаць працоўных поспехаў і прафесійных дасягненняў, здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім. Ветэранам працы паштовай сувязі жадаем здаровага даўгалецця, бадзёрасці духу, радасці, міру, згоды і аптымізму!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga