Усё больш інтэнсіўна развіваецца крымінагенная сітуацыя ў сферы сямейна-бытавых адносінаў.
Пры ўчыненні “хатніх” злачынстваў узрастае нематываваная жорсткасць, якая не паддаецца логіцы і розуму.
Да такіх правапарушэнняў адносяцца супрацьпраўныя дзеянні, якія пагражаюць жыццю і здароўю, асабістай свабодзе, гонару і годнасці чалавека, грамадскаму парадку, у аснове якіх ляжаць непрыязныя ўзаемаадносіны або канфлікты паміж блізкімі сваякамі, членамі сям’і. Не апошнюю ролю адыгрывае ўжыванне спіртных напояў. Алкагольнае ап’яненне рэзка “ўзбуджае” адмоўныя якасці характару, пачуццё помсты, рэўнасці. Нагадаем жыхарам нашага раёна, што да асобаў, якія ўчынілі правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносінаў, прадугледжаны наступныя меры адказнасці:
па частцы 1 артыкула 10.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання, якое не прывяло да кароткачасовага расстройства здароўя або страты працаздольнасці, прадугледжаны штраф у памеры ад дзесяці да трохсот базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт;
па частцы 2 гэтага ж артыкула за нанясенне пабояў, якія не прычынілі цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных або псіхічных пакут блізкаму сваяку, членам сям’і, нават былым членам сям’і штраф будзе ў памеры да дзесяці базавых велічынь або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
У адносінах да чалавека, які паўторна ўчыніў правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносінаў, можа быць вынесена рашэнне аб часовым
адсяленні з месца пражывання на тэрмін ад 3 да 30 сутак з прадастаўленнем койка-месца ў інтэрнаце, з забаронай сустрэч з другога боку, без якіх-небудзь абмежаванняў у праве ўласнасці на жылое памяшканне.
У Дзятлаве функцыянуе “крызісны пакой”, у якім пацярпелы ад хатняга гвалту, можа правесці некаторы час ананімна і бяспечна. Псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася, пры неабходнасці накіруюць у адпаведныя ўстановы. Каб трапіць у “крызісны пакой”, неабходна звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або патэлефанаваць на нумар 2-20-97.
Калі вам стала вядома аб тым, што ў той ці іншай сям’і склалася неспрыяльная сітуацыя, узнікаюць канфлікты, члены сям’і злоўжываюць спіртнымі напоямі, дзеці знаходзяцца ў сацыяльнанебяспечным становішчы, паведаміце аб гэтым у аддзел унутраных спраў райвыканкама на адрас: г. Дзятлава, вул. Слонімская, 13 або па тэлефоне 102, або на гарачую лінію па тэлефоне 8-801-1008801. Толькі актыўная жыццёвая пазіцыя ўсіх грамадзян зможа прадухіліць сямейныя трагедыі.
Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga