“Летні патруль” зноў завітаў на пляж

Важнае Здарэнні і бяспека

Сумесная акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў на вадзе і пажараў у лесапаркавых зонах, працягваецца на Дзятлаўшчыне.

Старшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Дзятлаўскага РАНС Сяргей Новік і супрацоўніца раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава наведалі гарадскі пляж, каб нагадаць дзятлаўчанам правілы бяспечных паводзінаў на вадзе і раздаць памяткі.

‒ Няшчасныя выпадкі на вадаёмах летам, на жаль, не рэдкасць, але мы робім усё, каб гэта папярэдзіць, ‒ падкрэсліў Сяргей Анатольевіч. ‒ Дапамагчы нам у гэтай няпростай справе можа кожны: дастаткова выконваць простыя правілы: не заплываць за буйкі, плаваць толькі ў дазволеных месцах, не ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Наша бяспека пачынаецца з нас саміх.

Акцыя прадоўжыцца да восені. Плануецца, што ў яе час актывісты БРСМ, ратаўнікі і ўдзельнікі моладзевых атрадаў аховы правапарадку яшчэ не раз правядуць сумесныя рэйды і раскажуць жыхарам горада і раёна аб правілах бяспечных паводзінаў на водных аб’ектах Дзятлаўшчыны.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga