Кожнай ягадзе – свой час

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскі лясгас інфармуе, што нарыхтоўка (закупка) дзікарослых ягад брусніцаў сёлета дазваляецца з 12 жніўня, ягад журавінаў – з 6 верасня, згодна з рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14.07.2021 года № 363 “Аб тэрмінах збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніцаў і журавінаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў 2021 годзе”.

Паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях збор, нарыхтоўка грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак (пладоў, ягад, насення) драўніннага соку на тэрыторыі, дзе такія нарыхтоўка або збор забаронены або іх нарыхтоўка ці збор без дакумента на дазвол, калі яго атрыманне абавязкова, ці не ў адпаведнасці з ім караюцца штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў, індывідуальны прадпрымальнік – да 100, юрыдычная асоба – да 500 базавых велічыняў.

За парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак, іншае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі – штраф у памеры да 20 базавых велічыняў, для індывідуальнага прадпрымальніка – да 100, для юрыдычнай асобы – да 500 базавых велічыняў.

За парушэнне правілаў закупкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак у прамысловых маштабах – штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі, для індывідуальнага прадпрымальніка – ад 10 да 100 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі, для юрыдычнай асобы – да 500 базавых велічыняў з канфіскацыяй закупленых дзікарослых раслін або іх частак або без канфіскацыі.

Акрамя штрафу, парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду: за адзін кілаграм незаконна сабраных або нарыхтаваных ягад – 1,2 базавай велічыні. Таксама спаганяецца кошт незаконна здабытай лясной прадукцыі: за кожны кілаграм дзікарослых ягад – 1 базавая велічыня.

Аб парушэнні тэрмінаў збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніцаў і журавінаў, можна паведаміць у Дзятлаўскі лясгас па тэлефоне 6-10-70.

Міхаіл КАРЭНКА,
інжынер па ахове і абароне лесу Дзятлаўскага лясгаса

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga