Мама, тата, я – творчая сям’я!

Грамадства Свежыя навіны

У Дварэцкай сярэдняй школе ладзілася незвычайная творчая майстэрня.

Удзельнікамі яе сталі вучні і іх бацькі.

У рамках Тыдня моладзі маленькія мастакі разам з бацькамі вырашылі стварыць мастацкую галерэю, але не звычайную, пэндзлікам  і фарбамі, а на…асфальце.

Сям’я Ганчар малявала дом. Што можа быць важнейшае, чым свой утульны, цёплы, прыгожы дом! А яшчэ трэба, каб вакол яго расло шмат дрэў, кветак. Маленькі Багдан маляваў сонейка, няхай яно свеціць усім навокал. Каця – маму, якая побач з захапленнем дапамагала сваім мастакам. І вось на асфальце з’явіўся рознакаляровы цуд!

У час удзелу ў сумесных справах і мерапрыемствах умацоўваюцца такія маральныя каштоўнасці, як бацькоўскі аўтарытэт, фарміруюцца даверлівыя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, складаецца станоўчы мікраклімат сям’і.

Людміла Гваздоўская,
настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: