Навіны з КСУП “Войневічы”

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На палях гаспадаркі завершана сяўба грэчкі і проса.

Усяго аграрыі пасеялі 20 гектараў грэчкі гатунку “Улада”, 10 гектараў проса гатунку “Беларускае”. У сяўбе сельскагаспадарчых культур прымаў удзел механізатар Сяргей Пятліцкі на МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6Д. Ворывам і ранняй вясенняй культывацыяй займаўся Валерый Лішык на тым жа трактары з культыватарам КП-9. Сяргей Барысевіч уносіў цвёрдыя мінеральныя ўгнаенні на трактары МТЗ-1221 з РМУ-8000 (рассейвальнік мінеральных угнаенняў). Варта адзначыць, што ў гаспадарцы працягваюць сеяць кукурузу.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga