15 сакавіка – Дзень спажыўца. Больш пластыку, чым рыбы?

Важнае Грамадства

У 2021 годзе Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў праводзіцца пад дэвізам “Барацьба з забруджваннем пластыкавымі матэрыяламі”.

Тэма гэтага года будзе спрыяць павышэнню дасведчанасці і прыцягненню спажыўцоў да прыняцця больш экалагічных рашэнняў пры набыцці тавараў, а таксама да магчымасці адмовы ад штодзённага выкарыстання пластыкавых матэрыялаў у любых формах і любога прызначэння.

Для даведкі: паводле справаздачы Pew Charitable Trusts & SYSTEMIQ “пераадольваючы пластыкавую хвалю”, выпушчанай у жніўні летась, калі не прыняць сёння кардынальных мер у палітыцы краін, інавацыях і зменах у паводзінах спажыўцоў, то да 2040 года ў Сусветным акіяне апынецца ў тры разы больш пластыку.

Па прагнозах, да 2050 года ў сусветным акіяне ўвогуле будзе больш пластыку, чым рыбы. Штогод яго туды трапляе каля 8 мільёнаў тон. Разумны падыход да выкарыстання, утылізацыі і перапрацоўкі пластыкавых матэрыялаў накіраваны на захаванне прыродных рэсурсаў, здаровай экалагічнай абстаноўкі.

Паважаныя чытачы, калі вы як спажыўцы падтрымліваеце канцэптуальную ідэю невыкарыстання пластыку, спрабуеце паступова адмаўляцца ад пластыкавых матэрыялаў у любых формах і любога прызначэння, патэлефануйце нам у рэдакцыю (на нумар 2-11-09). Разам з вамі мы раскажам на старонках газеты, з якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся, як прывыкаеце да асаблівасцяў экалагічнага ладу жыцця.

Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на наш телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga