Калі прыедзе бібліобус?

Важнае Да ведама грамадзян

У студзені 2021 года бібліобус, работу якога арганізуе Дзятлаўская раённая бібліятэка, будзе працаваць па наступным графіку:

5 студзеня бібліобус наведае вёскі Буйкі, Явар, Сачыўляны, Белякі;

6 студзеня – вёскі Яцвезь, Апаліна-Басіна, Каменка, Савічы, Хадзяўляны;

12 студзеня – вёскі Белагурна, Белалозы, Дукрава, Жыхі, Агароднікі, Харашкі, Ягадная;

13 студзеня – вёскі Капці, Руда Яварская, Гута, Падвялікае, Чарлёнка, Скрундзі, Трахімавічы;

19 студзеня – вёскі Русакі, Разважжа, Аляксандравічы, Жыбарты, Агароднікі, Засецце;

20 студзеня – вёскі Азяраны, Кажухоўцы, Бярнатаўшчына, Плябанавічы, Змяёўцы, Міклашы, Нарбутавічы, Ведравічы;

26 студзеня – вёскі Міроўшчына, Пацаўшчына, Труханавічы, Вянскі;

27 студзеня – вёскі Боцкавічы, Ахонава, Клішавічы;

28 студзеня – вёскі Дзям’янаўцы, Чырвоны Бор, Раманавічы, Навікі, Калпінскія, Дубраўка.

Запрашаем нашых пастаянных і новых чытачоў прыходзіць па кнігі.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар бібліобуса

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup