Ведае ўчастковы. П’яным на стадыёне не месца

Важнае Здарэнні і бяспека

Пытанне: у час масавых мерапрыемстваў у Дзятлаве бачыў, як нецвярозага маладога чалавека супрацоўнікі міліцыі не дапусцілі на тэрыторыю гарадскога стадыёна.

Няўжо нельга наведваць масавае мерапрыемства, калі ўжыў алкагольны напой?

Адказвае малодшы ўчастковы інспектар міліцыі Ігар Сакольнік:

– Законам забараняецца ўдзел грамадзян у спартыўна-масавых мерапрыемствах у стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў. Супрацоўнікі міліцыі маюць права патрабаваць ад грамадзян пакінуць месца правядзення масавага мерапрыемства, калі яны парушылі азначанае патрабаванне. Акрамя гэтага, неабходна памятаць, што гарадскі стадыён адносіцца да катэгорыі грамадскіх месцаў. За з’яўленне там у стане алкагольнага ап’янення, які абражае чалавечую годнасць і грамадскую маральнасць, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць арыштам да 15 сутак, а таксама наступная забарона на наведванне фізкультурна-спартыўных установаў у час правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў тэрмінам да 3 гадоў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga