Работнікі лесу сустрэлі прафесійнае свята

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава сёння адбылася ўрачыстасць, прысвечаная надыходзячаму Дню работнікаў лесу.

Работнікі Дзятлаўскага лясгаса прымалі віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і музычныя сюрпрызы ад артыстаў Дзятлаўшчыны і запрошаных гасцей.

Цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці работнікам Дзятлаўскага лясгаса адрасаваў дырэктар Сяргей Дурко.
– Зберагчы прыроднае багацце і разумна распарадзіцца ім – няпростая задача, якая ляжыць на плячах усіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай. Работнікі нашага лясгаса дастойна спраўляюцца з гэтай місіяй, – адзначыў кіраўнік арганізацыі.

Ён падзякаваў калегам за сумленную працу. Сяргей Віктаравіч перадаў работнікам лесу раёна ўзнагароды рэспубліканскай і абласной велічыні. Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі быў адзначаны начальнік вытворчага аддзела Андрэй Аверкаў, Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання – станочнік дрэваапрацоўчых станкоў Сяргей Сербін, Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – вядучы эканаміст Наталля Іода і ляснік Юрый Кшывіцкі. Падзяка Міністра лясной гаспадаркі бяла аб’яўлена вадзіцелю Івану Русіну і начальніку бюро па ахове працы Анатолю Францішчыку. Нагрудным знакам “10 гадоў бездакорнай службы” былі ўшанаваны леснікі Ігар Краснякоў і Уладзімір Аліеў.

Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшоў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Ён уручыў прысутным узнагароды Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

На свяце былі адзначаны юбіляры, якія прысвяцілі сваё жыццё клопату пра лес, а сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання ўзнагародзілі былога дырэктара Дзятлаўскага лясгаса, заслужанага ветэрана лясной галіны Вячаслава Ерамейчыка. Вішванні прымала яшчэ адна юбілярка – некалі загадчыца гаспадаркі Дзятлаўскага лясгаса Галіна Муха. Да віншаванняў на сцэне Цэнтра культуры далучылася яе дачка.

Абласная Дошка гонару Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання сёлета папоўнілася імёнамі дзятлаўчан – машыніста Віталя Дзявульскага і станочніка Яўгена Крывені.
Музычныя падарункі гасцям свята сёння дарылі артысты Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, гурт “Бархат” і запрошаныя госці – Аляксей Ром і Ігар Аксюта.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup