Футбольныя спаборніцтвы “Скураны мяч”

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

29 верасня на спартыўных аб’ектах стадыёна “Колас” прайшло першынство Дзятлаўскага раёна па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч”.

У спаборніцтвах прыняла ўдзел 31 каманда з 11 установаў адукацыі.

Юныя спартсмены першынства былі падзелены на некалькі ўзроставых груп. У першай і другой старэйшых групах паміж сабой гулялі 4 каманды ў склад якіх уваходзілі хлопчыкі 2006-2007 гадоў нараджэння, у сярэдняй і малодшай – 8 і 6 каманд хлопчыкаў 2008-2009 і 2010-2011 гадоў нараджэння адпаведна. Таксама ў футбольных баталіях прынялі ўдзел 9 каманд дзяўчат 2009-2011 гадоў нараджэння.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам: у першай старэйшай узроставай групе пераможцам стала каманда сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, другое месца – у каманды Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэцяе – у каманды сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава; у другой старэйшай узроставай групе першае месца заняла каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы, сярэбраная перамога – у каманды Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца – у каманды Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы; у сярэдняй узроставай групе чэмпіёнам стала каманда сярэдняй школы № 1, другое месца – у каманды Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, бронзавая перамога – у каманды Гезгалаўскай сярэдняй школы; у малодшай узроставай групе лепш за ўсіх былі хлопчыкі з сярэдняй школы № 1, сярэбраная перамога – у хлопчыкаў з Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трэцяе месца – у хлопчыкаў з сярэдняй школы № 3.

Сярод дзяўчат лепшай стала каманда з сярэдняй школы № 3, другое месца – у дзяўчат з гімназіі № 1 горада Дзятлава, бронзавая перамога – у дзяўчат з Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы.

Варта адзначыць, што з лепшых ігракоў першынства будзе сфарміравана 4 каманды ў розных узроставых групах, якія прадставяць Дзятлаўскі раён на абласных спаборніцтвах па футболе сярод дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup