Прадаўжаецца датэрміновае галасаванне

Важнае Грамадства

Чырвонаармейскі ўчастак для галасавання № 10, які размяшчаецца ў будынку першай дзятлаўскай школы, учора, 4 жніўня, у першы дзень галасавання, наведалі 102 чалавекі.

– Агульная колькасць выбаршчыкаў нашага ўчастка – 1595 чалавек, – паведаміла старшыня выбарчай камісіі Людміла Канавалік. – Пяцёра маладых выбаршчыкаў будуць галасаваць упершыню. Ім мы ўручым памятныя сувеніры. Таксама памятныя падарункі  атрымаюць сем’і, якія ў поўным складзе прыйдуць на галасаванне. Пра гэта паклапацілася раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Сёння, 5 жніўня, у першыя паўгадзіны пасля адкрыцця выбарчага ўчастка яго, паводле падліку, наведалі дзесяць чалавек.

Прагаласаваць датэрмінова прыйшлі Іван і Юлія Валчкевічы з дзвюма дачушкамі. У нядзелю, у асноўны дзень галасавання, Іван будзе на службе, таму вырашылі наведаць участак сёння. Ад Беларускага саюза жанчын на памяць пра падзею сям’і Валчкевічаў застанецца памятны сувенір і фотаздымкі.

На выбарчым участку сустрэлі ветэрана працы Святлану Пігульскую, якая галасавала датэрмінова. Пацікавіліся ў Святланы Паўлаўны, чаму яна вырашыла прагаласаваць датэрмінова. Яна патлумачыла, што нядзельным днём будуць неадкладныя справы, таму пра наведванне ўчастка парупілася загадзя.

За ходам галасавання на гэтым участку сочаць назіральнікі ад Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў, раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: