Больш за трыццаць работнікаў Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир” на чале з дырэктарам Алегам Спышновым сабраліся каля прахадной прадпрыемства, каб правесці традыцыйны велапрабег, які быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна, а таксама з мэтай далучэння калектыву да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, прапаганды веласпорту як экалагічна чыстага сродка перамяшчэння, актыўнага адпачынку і ўмацавання здароўя.
Рухаючыся па маршруце, які пралягаў праз вёскі Вензавец, Малдавічы, Скіпоравічы, Лявонавічы, Лозкі, Мядзвінавічы, удзельнікі велапрабегу ўсклалі кветкі да помнікаў і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінулых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Веласіпедысты стойка пераадолелі адлегласць у 38 кіламетраў і дружна даехалі да канчатковай кропкі маршруту – вёскі Кашкалы.
Наталля ЗУБКО,
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup