Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пажарнай службы Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Важнае Грамадства

Сёння сваё прафесійнае свята адзначае служба, якая абараняе ўсіх ад вогненнай стыхіі.

Ратаўнікі – гэта байцы мірнага часу. Гэта тыя, хто ніколі не схіліць галовы перад стыхіяй агню, калі гаворка ідзе пра жыццё чалавека. Дзякуючы мужнасці, адвазе і прафесіяналізму работнікаў пажарнай службы ўсе мы ўпэўненыя ў сваёй бяспецы.

Няхай у гэты святочны дзень агонь гарыць толькі ў вашых вачах і душах, а дым ніколі не закрывае мірнае неба над галавой. Дзякуй вам за вялікі ўклад, які вы ўнеслі, за шматгадовую добрасумленную працу, за вопыт, дабрыню і мудрасць. Здароўя вам на доўгія гады!

Сяргей КАЗУШЧЫК,
начальнік Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup