Напярэдадні каталіцкіх і праваслаўных велікодных святаў Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе прыняць дадатковыя меры па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі сярод насельніцтва.
Калі ў вас ёсць магчымасць застацца дома і сустрэць свята разам з сям’ёй, то трэба застацца. Падумайце аб сваіх родных і блізкіх, так як, каранавірусная інфекцыя найбольш небяспечная для людзей з хранічнымі захворваннямі і пенсійнага ўзросту.
Напярэдадні светлага свята Уваскрэсення Хрыстовага Белтэлерадыёкампанія прапануе вернікам далучыцца да анлайн-трансляцый набажэнстваў, якія сёлета для каталікоў і праваслаўных будуць трансліравацца ў прамым эфіры (11 красавіка, 21.45, тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”; 12 красавіка, 16.20, тэлеканал “Беларусь 3”; 12 красавіка, 09.50, тэлеканал “Беларусь 3”; 16 красавіка, 12.00, тэлеканал “Беларусь 3”; 17 красавіка, 14.00, тэлеканал “Беларусь 3”; 17 красавіка, 19.00, тэлеканал “Беларусь 3”; 18 красавіка, 13.15, тэлеканал “НТВ-Беларусь”; 18 красавіка, 23.45, тэлеканалы “Беларусь 1” і “Беларусь 24”). Поўны графік анлайн-трансляцыі набажэнстваў размешчаны на сайце раённай газеты “Перамога” ад 8 красавіка 2020 года.
Калі наведваеце месцы масавага збору людзей, рэкамендуецца выкарыстоўваць аднаразовыя медыцынскія маскі з захаваннем правілаў іх выкарыстання; знаходзіцца адзін ад аднаго на адлегласці 1,5 — 2 метры; мыць рукі з мылам або карыстацца антысептыкам для рук (пажадана на спіртавой аснове), асабліва пасля наведвання вуліцы і грамадскіх месцаў; не дакранацца неабеззаражанымі рукамі да носа, вачэй, рота. Беражыце сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх.
Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup