Каманда з Дзятлава зноў перамагла

Спорт і турызм

Прайшоў другі тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе

Каманда з Дзятлава чарговы матч турніру правяла на выездзе – у Лідзе.  Перамаглі без варыянтаў, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін – 3:0 (25:18, 25:12, 25:12).

Сапернік дзятлаўчанак — каманда ДЮСШ г. Ліда

У гэтым матчы добрую гульню паказала Сабіна Пабядзінская, якая ўжо некалькі гадоў наведвае заняткі па інтарэсах «Валейбол»  Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава.

У абласным турніры па валейболе сярод мужчынскіх каманд наша каманда гуляла на выездзе. Гаспадары — Ваўкавыская каманда, перамаглі з лікам 3:2.

Фота прадаставіў трэнер каманды Васіль РУСІН

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup