Валейбол. Дзятлава – Ашмяны – 3:0

Свежыя навіны Спорт і турызм

Стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па жаночым валейболе.

Гульня праходзіла ў спартыўнай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава. Сапернік дзятлаўчанак — каманда Ашмянскага раёна.

Дзеючы чэмпіён каманда Дзятлава «Сырная страна» была відавочна мацнейшая, перамагла з лікам 3:0 (25:14, 25:17, 25:14).  Каманда ў турніры 2020 года выступае ў абноўленым складзе, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін. У гэтым сезоне «Сырную страну» пакінулі  Таццяна Маркель, Надзея Воранава,Ганна Сіліверстава. Яны будуць гуляць за лідскі раённы ФСК. У дзятлаўскую каманду вярнуліся  Яўгенія Волік, Аліна Сляпцова, Марта Міцюк, Вольга Масюк (Трыпуць), Анастасія Качалава.

Турнір, як і летась, пройдзе у некалькі этапаў. На першым этапе ўдзельнікі спаборнічаюць у дзвюх групах. Дзятлава – у групе “Б” з камандамі ДЮСШ г. Ліды, ОСДЮШОР ім.А.Сапегі-04 і Ашмянскага раёна.

Наступны матч каманда Дзятлава «Сырная страна» правядзе на выездзе – 22 лютага ў Лідзе.

Вольга ЮШКЕВІЧ
Фота прадаставіў трэнер каманды Васіль РУСІН

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup