Як стаць паспяховым маркетолагам?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У рамках прафарыентацыйна-адукацыйнага праекта шостага школьнага дня “Школа “Стартап”: ад ідэі да прыбытковага бізнэсу” ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшла чарговая сустрэча для навучэнцаў, на гэты раз па тэме “Маркетынг”.

Старшыня раённага савета грамадскага аб’яднання “БРПА”, яна ж спікер праекта Ірына Мішчанка расказала юным прадпрымальнікам, чаму маркетынг – аснова поспеху любой бізнес-арганізацыі. Навучэнцы паглядзелі тэматычную прэзентацыю і мультфільм, пасля чаго падзяліліся на дзве каманды і актыўна ўключыліся ў інтэлектуальную гульню. У час яе пазнаёміліся з эканамічнымі тэрмінамі “маркетынг”, “сегмент рынку”, “сегментацыя рынку”, “гандлёвая марка”, “лагатып”, “рэклама”. Замацаваць тэарэтычныя веды дапамагло практыкаванне на адпрацоўку навыкаў фармулявання прапановаў на мове кліента. Таксама рабяты даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб вывучэнні рынку, фарміраванні і задавальненні рыначнага попыту, цэнаўтварэнні, прасоўванні тавараў і гандлёвай маркі, ролі рэкламы і лагатыпаў. Затым юныя бізнэсмены адгадвалі эканамічныя загадкі, успаміналі прыказкі і прымаўкі пра бізнес. Завяршыў сустрэчу ўрок піяра “Спецыяльнасць “Маркетынг: выбіраем альтэрнатыву”, у час якога навучэнцы даведаліся аб спецыялізацыях маркетолагаў, попыце на рынку працы на такіх спецыялістаў, іх заработнай плаце, працоўных абавязках.

 

Ірына КАЎКЕЛЬ