На Раклевіцкім выбарчым участку № 13 галасуюць жыхары аграгарадка Раклевічы, вёсак Маскалёўцы, Засецце, Пенчыцы, Норцавічы, Навасёлкі, Селівонкі, Галаўлі, Курпяшы, Баравікі, Заполле, Гірыкі.
Усяго ў спісах для галасавання 841 чалавек.
Зразумела, што пераважная большасць выбаршчыкаў – людзі пажылыя. Ёсць нямоглыя. Для тых, хто не зможа з-за хваробы ці па стану здароўя наведаць участак, у дзень выбараў будзе наладжана галасаванне на даму. Варта паведаміць на выбарчы ўчастак і да жадаючага прагаласаваць прыедуць прадстаўнікі выбарчай камісіі.
Як расказала старшыня камісіі Ларыса Сакалоўская, на гэтым участку будуць упершыню галасаваць 10 чалавек. За ходам датэрміновага галасавання цяпер і непасрэдна ў дзень выбараў будуць сачыць 11 зарэгістраваных назіральнікаў.
Цяпер, калі праходзіць датэрміновае галасаванне, участак адкрыты з 10 да 19 гадзін з перапынкам з 14 да 16 гадзін.
А ў асноўны дзень галасавання, 17 лістапада, выбарчы ўчастак адкрыецца ў 8 гадзін раніцы і будзе працаваць да 8 гадзін вечара.
Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ