Галасуюць выбаршчыкі ўчастка № 13

Важнае Грамадства Свежыя навіны

На Раклевіцкім выбарчым участку № 13 галасуюць жыхары аграгарадка Раклевічы, вёсак Маскалёўцы, Засецце, Пенчыцы, Норцавічы, Навасёлкі, Селівонкі, Галаўлі, Курпяшы, Баравікі, Заполле, Гірыкі.

Усяго ў спісах для галасавання 841 чалавек.

Зразумела, што пераважная большасць выбаршчыкаў – людзі пажылыя. Ёсць нямоглыя. Для тых, хто не зможа з-за хваробы ці па стану здароўя наведаць участак, у дзень выбараў будзе наладжана галасаванне на даму. Варта паведаміць на выбарчы ўчастак і да жадаючага прагаласаваць прыедуць прадстаўнікі выбарчай камісіі.

Як расказала старшыня камісіі Ларыса Сакалоўская, на гэтым участку будуць упершыню галасаваць 10 чалавек. За ходам датэрміновага галасавання цяпер і непасрэдна ў дзень выбараў  будуць сачыць 11 зарэгістраваных назіральнікаў.

Цяпер, калі праходзіць датэрміновае галасаванне, участак адкрыты з 10 да 19 гадзін з перапынкам з 14 да 16 гадзін.

А ў асноўны дзень галасавання, 17 лістапада, выбарчы ўчастак адкрыецца ў 8 гадзін раніцы і будзе працаваць да 8 гадзін вечара.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: