Новыя перамогі аграрыяў

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Першага жніўня віншаванні з працоўнымі дасягненнямі прымалі аграрыі КСУП “Войневічы”.

Лепшымі ў гаспадарцы сталі вадзіцелі аўтамабіляў “МАЗ”Дзмітрый Саўко і Андрэй Сядзенка, якія перавезлі 1 033 тоны і 1 053 тоны зерня адпаведна.

Павіншаваць перадавікоў сёлетняга жнівапрыехалі старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Ірына Жэгала, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, галоўны спецыяліст КСУП “Войневічы” Вольга Лахач, старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Вольга Сухецкая. Яны пажадалі хлебаробам моцнага  здароўя, радаснага настрою, новых дасягненняў, сямейнага дабрабыту і, нягледзячы ні на што, упэўненасці ў заўтрашнім дні, уручылі дыпломы, грашовыя прэмііі падарункі.

Як адзначыла Алена Бераснева, ёй заўсёды прыемна наведваць Дзятлаўскі раён. Тут на высокім узроўні арганізавана жніво, відаць клопат пра людзей, якія забяспечаны спецадзеннем, гарачым харчаваннем. Аб усім гэтым клапоцяцца і прафсаюзныя арганізацыі. Акрамя гэтага, Алена Пятроўна перадала каштоўныя падарункі вадзіцелям-тысячнікам гаспадаркі і выказала словы падзякі за старанную працу не толькі ад сябе, але і ад старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргея Халявы.

Музычныя віншаванні хлебаробы прымалі ад работнікаў Казлоўшчынскага дома культуры.

Вольга ЮШКЕВІЧ