Галоўнае – сабраць ураджай

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Ліпень – адзін з самых гарачых і важных месяцаў у годзе для ўсіх аграрыяў: паспявае ўраджай, які неабходна збіраць хутка і старанна.

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе другі ўкос траў, уборка зерневых і зернебабовых культур, ільну, нарыхтоўка кармоў.

Так, па стане на 23 ліпеня ўсяго ўбрана зерневых і зернебабовых 17 % (2557 гектараў). Самыя рупныя ў гэтай працы – ААТ “Граніт-Агра” (32 %), КСУП “Жукоўшчына” (29 %), КСУП “Войневічы” (21 %).

Усе гаспадаркі раёна актыўна нарыхтоўваюць травы другога ўкосу. Травы скошаны з плошчы 4034 гектары, што склала 37 % ад запланаванага. Амаль з паловай задання справіліся ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Вензавец”, “Войневічы”, “Белагурна”, “Хвінявічы”.

Ідзе да завяршэння нарыхтоўка сена: план выкананы на 78 % (3346 тон). Вядзецца закладка кармоў у сянажныя траншэі – 46 % ад задання.

Амаль усе гаспадаркі пачалі работы па нарыхтоўцы лёну. Ужо выцераблена 734 гектары, а гэта роўна палова ад таго, што неабходна сабраць.

Святлана ГРЫШЫНА