Была вайна… Была Перамога…

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. 1 красавіка пераходныя сімвалы – Капсулу памяці і Сцяг Перамогі ўрачыста перадавалі жыхарам Дзятлаўскага сельскага савета.

Іх  ад старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанціна Вінцукевіча прымаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён зазначыў, што ў год 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сімвалічна ўзгадаць подзвігі тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой, магчымасць свабодна жыць, працаваць, вучыцца.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя песні і хіты мінулых гадоў гучалі ў выкананні артыстаў Наваельнянскага і Дварэцкага дамоў культуры. Навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы падрыхтавалі яркае сцяг-шоу, якім парадавалі гледачоў.

Цікава было пабыць у патрыятычным кутку “Армейскі чамаданчык”, дзе на працягу тыдня  будуць знаходзіцца Капсула памяці і Сцяг Перамогі. Таксама ў гэты час у Раклевіцкім доме культуры будуць праходзіць міні-праекты “Пісьмо пераможцу”, “Аўтограф Перамогі”, акцыі “Мірнае неба”, “Чытаем дзецям пра вайну, чытаюць дзеці пра вайну”, “Зорка памяці”, будзе працаваць фотазона.

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги: