Бяспека – справа кожнага

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У аграгарадку Вензавец прайшоў шырокамаштабны сельскі сход, на якім былі абмеркаваны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх.

Спачатку для навучэнцаў Вензавецкай школы ратаўнікі паказалі аварыйна-выратавальную тэхніку , расказалі пра сваю прафесію .


Прадстаўнікі Беларускага до браахвотнага пажарнага аб’яднання прапанавалі прысутным вогнетушыцелі , пажарныя апавяшчальнікі , аптэчкі першай дапамогі .


На сельскім сходзе прысутнічалі прадстаўнікі аховы здароўя , энергаінспекцыі , РАУС, аддзела аду кацыі , якія акрэсл ілі актуальныя пытанні па сваім накірунку дзейнасці .
Н ачальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык прывёў несуцяшаль ную статыстыку пажараў , расказаў аб узгараннях , якія адбыліся ў Дзятлаўскім раёне . Выступ ленне суправаджала ся тэматычн ай прэзентацыяй , пасля якой удзельнікам мерапрыемства было прапанаван а паглядзець відэаролік па выпальванні сухой расліннасці . Акрамя таго, прысутным нагадалі аб адміністрацыйнай адказнасці за выпальванне травы.

Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС