Рэспубліканскі суботнік у Вензаўцы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Прайшоў суботнік у Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.

Вучні, настаўнікі, работнікі ўстановы добраўпарадкавалі школьную тэрыторыю, прыдарожную паласу КСУП “Вензавец”, разбівалі клумбы ля школы, на дзіцячай пляцоўцы, пікіравалі расаду ў цяпліцы, высаджвалі туі ля Петрапаўлаўскай царквы, вырашчаныя навучэнцамі.