Прапануюць дэтэктар газу – праверце

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У горадзе Мінску пачасціліся выпадкі наведвання абанентаў ілжэгазавікамі. Аглядаючы бытавое газавыкарыстальнае абсталяванне, ілжэгазавікі прапануюць продаж сігналізатараў загазаванасці і бытавых газавых лічыльнікаў па завышаных цэнах.

У сувязі з дадзенымі выпадкамі абаненты звяртаюцца ў газазабяспечвальныя арганізацыі і праваахоўныя органы.

Вось адзін з падобных зваротаў: “Тэлефануюць у дзверы, прадстаўляюцца супрацоўнікамі, якія кантралююць спраўнасць газавага абсталявання, праходзяць у кватэру і, нібыта аглядаючы гэтае абсталяванне, пачынаюць навязваць пакупку датчыка загазаванасці і задымлення. Прычым асаблівы акцэнт робяць на льготы, прадугледжаныя для адзінокіх пенсіянераў”. У асобных дагаворах паміж спажыўцамі газу і лжэгазавікамі была ўказана арганізацыя ПГУП “ГазКантроль Дом Сістэмы бяспекі”.

У сувязі з гэтым УП “Гроднааблгаз” просіць сваіх абанентаў быць пільнымі. Памятайце, што перад правядзеннем планавых работ па тэхнічным абслугоўванні бытавога газавыкарыстальнага абсталявання работнікі вытворчых упраўленняў і раёнаў газазабеспячэння УП “Гроднааблгаз” загадзя інфармуюць сваіх абанентаў аб запланаваных работах (не менш чым за трое сутак).

У час візітаў работнікі газазабяспечвальных арганізацый абавязаны прад’явіць пасведчанні з фатаграфіяй, назваць поўную назву арганізацыі, свае прозвішчы, быць у спецадзенні з лагатыпам арганізацыі (УП “Гроднааблгаз”). Яны выкарыстоўваюць відэарэгістратары, знаёмяць абанентаў з пералікам работ, якія будуць выконвацца, цэнамі. Абаненты могуць праверыць інфармацыю аб работніках, патэлефанаваўшы ў газазабяспечвальную арганізацыю.

Для інфармацыі

Сігналізатары (датчыкі) кантролю канцэнтрацыі метану і чаднага газу – гэта сродкі вымярэнняў, прызначаныя для кантролю давыбухованебяспечных канцэнтрацый гаручых газаў, пароў і іх сумесяў у паветры і выдачы светлавой і гукавой аварыйнай сігналізацыі ў выпадку перавышэння ўтрымання гаручага газу адносна парогавага значэння. Яны ўсталёўваюцца ў памяшканнях, абсталяваных ацяпляльным і вадагрэйным газавыкарыстальным абсталяваннем з арганізаваным адводам прадуктаў згарання (газавыя катлы і калонкі), і дазваляюць своечасова інфармаваць аб небяспечнай канцэнтрацыі гаручых газаў, спрыяюць прыняццю неадкладных мер па недапушчэнні аварыйных сітуацый, выбухаў, пажараў.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ва ўжо існуючых жылых дамах (кватэрах) да правядзення капітальнага рамонту, рэканструкцыі, мадэрнізацыі ўстаноўка індывідуальных прыбораў уліку расходу газу і сістэм апавяшчэння аб небяспечнай канцэнтрацыі метану, чаднага газу (сігналізатараў, датчыкаў) носіць рэкамендацыйны характар.

Згодна з правіламі карыстання газам у побыце работы па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце газавыкарыстальнага абсталявання ажыццяўляюцца спецыялістамі газазабяспечвальных арганізацый або сэрвісных цэнтраў, якія заключылі дагаворы з газазабяспечвальнымі арганізацыямі. З пералікам сэрвісных цэнтраў, якія, як і філіялы УП “Гроднааблгаз” выконваюць работы па тэхнічным абслугоўванні бытавога газавыкарыстальнага абсталявання, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце УП “Гроднааблгаз” https://gas.grodno.by/.

Згодна з правіламі забараняецца самавольна падключаць, адключаць газавыкарыстальнае абсталяванне, перастаўляць яго з ужываннем зваркі, а таксама перападключаць на далучальны гнуткі шланг, разбіраць гэтае абсталяванне і рамантаваць, умешвацца ў работу індывідуальных прыбораў уліку расходу газу.

Паважаныя абаненты! Просім вас быць уважлівымі і выконваць простыя правілы. У выпадку прыняцця рашэння аб усталяванні сігналізатара папярэдне азнаёмцеся з мадэльным радам, функцыямі і коштам дадзеных прылад. Па кансультацыю можна звярнуцца ў спецыялізаваныя магазіны бытавога газавыкарыстальнага абсталявання. Сярэдні кошт сігналізатара складае каля 40 беларускіх рублёў. У выпадку ўдакладнення інфармацыі, калі ў вашым доме будуць праводзіцца работы па тэхнічным абслугоўванні ўводных, унутраных газаправодаў і бытавога газавыкарыстальнага абсталявання, можна звярнуцца ў ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння па тэлефонах: 6-04-85, 6-03-44.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння