Куды паехаць на квадрацыкле?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Рух на квадрацыклах па дарогах агульнага карыстання забаронены.

За ўезд на такую дарогу і з’езд з яе ў неўстаноўленых месцах прадугледжана адказнасць. Для паездак неабходна выбіраць такія месцы, каб не ствараць пагрозу бяспецы грамадзян і не прычыняць шкоду навакольнаму асяроддзю, сельгасугоддзям.

Пры руху ў лясных масівах, парках, лесапаркавых зонах, у выпадках знішчэння або пашкоджання дрэў і кустоў, а таксама іншай расліннасці, вадзіцелі мотаўсюдыходаў могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. За знішчэнне або пашкоджанне пасеваў, сабранага ўраджаю сельскагаспадарчых культур або насаджэнняў у час язды па палях яны могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці.

Юрый МІРОНАЎ,
камандзір узвода ДПС МА ДАІ