5 студзеня – Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

Важнае Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі сацыяльнай абароны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша сфера дзейнасці звязана з інтарэсамі кожнага чалавека і кожнай сям’ і.

Сваім паўсядзённым клопатам пра людзей вы пацвярджаеце статус Беларусі як краіны сацыяльнай справядлівасці – дзяржавы для народа. Прыміце нашу сардэчную ўдзячнасць за вашу працавітасць, высокае пачуццё адказнасці.

У гэты святочны дзень шчыра жадаем усім работнікам сістэмы сацыяльнай абароны, каб ваша высакародная праца прыносіла вам задавальненне і заслужаную павагу тых, каму вы аддаяце сваё душэўнае цяпло. Поспехаў вам у вашай вельмі важнай для нашага грамадства рабоце. Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт