Са 100-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Мікалаевіча Аліменку з гарадскога пасёлка Казлоўшчына прыехалі павіншаваць актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў, работнікі культуры, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна, адміністрацыя Казлоўшчынскага сельвыканкама, прадстаўнікі раённага савета ветэранаў і Таварыства Чырвонага Крыжа.
Усе зычылі юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці і аптымізму.
Падзякавалі за вытрыманыя выпрабаванні ваеннага ліхалецця, за добрасумленную працу, уклад у развіццё народнай гаспадаркі.
Васіль Мікалаевіч быў удзячны ўсім за цёплыя словы і пажаданні. У час сустрэчы ён успомніў тыя гады, калі яму прыйшлося са зброяй у руках абараняць сваю Радзіму ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На развітанне юбіляр праспяваў для гасцей песню.
Музычныя кампазіцыі таксама гучалі і ад артыстаў Казлоўшчынскага дома культуры.
Вольга ЮШКЕВІЧ