“Сударушка” радая ўсім

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Каб жанчынам вольны час бавіць карысна і цікава, пры Войневіцкай сельскай бібліятэцы-клубе было створана аматарскае аб’яднанне “Сударушка”.

Бібліятэка стала тым месцам, дзе можна абмеркаваць усё, што іх хвалюе, паўдзельнічаць у мерапрыемствах, падзяліцца ўражаннямі аб прачытанай кнізе або прагледжаным фільме. Для ўдзельнікаў аб’яднання прапануюцца разнастайныя мерапрыемствы. Калі вы любіце тварыць і фантазіраваць, жадаеце спасцігнуць сакрэты розных відаў рукадзелля, цікавіцеся фальклорам і гісторыяй роднага краю ці проста хочаце правесці вольны час з карысцю ў добразычлівай атмасферы, прыходзьце, калі ласка, да нас. Мы заўсёды рады новым удзельнікам.

Святлана КАШЫРЭЦ,
бібліятэкар Войневіцкай сельскай бібліятэкі