З 4 па 31 снежня 2018 года на Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” пройдзе рэкламная акцыя “У Новы год – з дзяржтэхаглядам”.
Прызы і сувеніры будуць уручацца аўтаўладальнікам пры выкананні наступных умоваў:
— неаднаразовае (2 і больш) прадастаўленне на дзяржтэхагляд аднаго і таго ж транспартнага сродка на адну і тую ж дыягнастычную станцыю філіяла і атрыманне дазволу на допуск яго да ўдзелу ў дарожным руху з першага разу;
— прадастаўленне транспартнага сродка на дзяржтэхагляд пры адсутнасці заўваг па выніках правядзення кантрольна-дыягнастычных работ.
Алег УРБАНОВІЧ,
начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”