Я ў ратаўнікі пайшоў бы…

Грамадства Свежыя навіны

Нядаўна ўзнавілася будаўніцтва Дзятлаўскага пажарнага аварыйнага-выратавальнага дэпо. У ім будуць створаны добрыя ўмовы для нясення службы.

На пытанне, што трэба для таго, каб стаць ратаўніком, каму аддаецца прыярытэт для залічэння на службу, адказаў Аляксандр Беленка, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Дзятлаўскага РАНС.

– На службу ў органы падраздзялення па надзвычайных сітуацыях прымаюцца грамадзяне ад 18 да 28 гадоў, прыярытэт аддаецца грамадзянам, якія прайшлі службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Кандыдатам на пасаду вадзіцеля неабходна мець катэгорыю “С” і стаж работы не менш за 1,5 года.

Цяпер у Дзятлаўскім РАНС ёсць вакантныя пасады і ў перспектыве будзе ствараецца рэзерв кадраў для наступнага праходжання службы. Грамадзяне, якія адпавядаюць вышэйуказаным патрабаванням і маральна-дзелавым якасцям, могуць звяртацца ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення папярэдняй праверкі з наступнай пастаноўкай у рэзерв кадраў або для камплектавання вакантных месцаў.

Пра больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 2-53-22, 8-044-7263969 (Velcom).

Таццяна ГРЫЦУК

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *