Статыстыка паказвае, што пажылыя людзі вельмі часта становяцца ахвярамі крымінальных нападаў як на вуліцы, так і ў асабістых домаўладаннях.
Усё гэта адбываецца таму, што правапарушальнікі імкнуцца атрымаць лёгкую нажыву.
Акрамя гэтага, у апошнія гады сталі з’яўляцца групы аферыстаў, якія складаюцца, як правіла, з жанчын, якія прадстаўляюцца работнікамі сабесу ці іншых сацыяльных службаў. Яны спрабуюць адабраць у пажылых людзей іх пенсіі і невялікія зберажэнні шляхам падману. Таму супрацоўнікі міліцыі настойліва рэкамендуюць не давяраць прапановам, якія гучаць вельмі павабна, напрыклад:
— набыццё нядорага, са значнай зніжкай камплектаў пасцельных рэчаў, бытавой тэхнікі і іншых тавараў;
— прыбытковая інвестыцыя або хуткі даход пры ўсякай адсутнасці фінансавай рызыкі;
— замена электраправодкі, замкоў у вокнах, якія выйшлі са строю, устаноўка вельмі якасных фільтраў для вады асобамі, якія не маюць дакументаў на выкананне падобных работ;
— амаль бясплатны адпачынак.
Не ўпускайце незнаёмых людзей да сябе ў кватэру, дом. Не аддавайце грошы адразу, тым больш, калі вас прыспешваюць, а звярніцеся па кансультацыю да больш дасведчаных людзей, якім вы давяраеце.
Памятайце, ваша бяспека ў многім залежыць ад вас саміх і ад вашай пільнасці.
Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама