Інвентарызацыя актываў і пераацэнка асноўных сродкаў

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказваюць, што ў сельскагаспадарчых арганізацыях да гэтага часу існуе фармальны падыход да правядзення інвентарызацыі аб’ектаў асноўных сродкаў.

У шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый праведзены інвентарызацыі актываў, па выніках якіх прыняты да бухгалтарскага ўліку больш за 160 аб’ектаў асноўных сродкаў на суму больш за 305 тысяч рублёў.

Няўлічаныя аб’екты выкарыстоўваліся ў сельскагаспадарчых арганізацыях на працягу шэрагу гадоў. Некаторыя з іх раней былі спісаны з бухгалтарскага ўліку, але працягвалі эксплуатавацца.

Камітэт вобласці звяртае ўвагу, што за парушэнне ўстаноўленага парадку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 12.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *