Перастаньце быць ахвярай, звяртайцеся па дапамогу

Важнае Здарэнні і бяспека

Слова сям’я асацыіруецца з бяспекай і абаронай, з месцам, дзе можна знайсці спакой і разуменне. У той жа час, існуюць сем’і, у якіх жанчыны і дзеці сістэматычна падвяргаюцца гвалту з боку сваіх родных.

Гвалт – гэта наўмысныя дзеянні фізічнага, псіхалагічнага ці сэксуальнага характару, якія парушаюць правы і законныя інтарэсы чалавека, прыносяць яму фізічныя ці псіхічныя пакуты. Гвалт бывае эканамічны (забарона працаваць ці вучыцца, пазбаўленне фінансавай падтрымкі, поўны кантроль над расходамі), псіхалагічны (абразы, запалохванні, пагрозы, шантаж, кантроль), фізічны (пабоі, калецтвы, часам – смерць). Варта ведаць, што гвалт у сям’і – гэта не проста сямейны канфлікт, гэта – злачынства. Не варта яго ўтойваць. Не дазваляйце сабе і сваім дзецям расці ў сітуацыі жорсткага абыходжання, перастаньце быць ахвярамі, знайдзіце ў сабе сілы звярнуцца па дапамогу. Звяртацца можна ў раённы аддзел міліцыі, Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Дзятлаўскага раёна, сельвыканкам па месцы жыхарства. Адказныя службы могуць прадаставіць бяспечны часовы прытулак (у раёне функцыянуе крызісны пакой), сацыяльную і псіхалагічную дапамогу, інфармацыю аб праблемах дамашняга гвалту і выхадзе з крызіснай сітуацыі. Дапамога аказваецца канфідэнцыяльна, ананімна. Звяртацца можна па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56. Кантактныя тэлефоны: 2-71-53 (“Гарачая лінія”), 6-12-01 (псіхолаг).

Ведайце: за гвалт у сям’і прадугледжаны адміністрацыйная адказнасць (штраф, адміністрацыйны арышт) або крымінальная адказнасць (ад 5 да 25 гадоў пазбаўлення волі, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне).

Вольга СТУПЧЫК,
псіхолаг Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *