Адбудзецца грамадскі сход

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскае РУП ЖКГ паведамляе аб правядзенні грамадскага сходу па праекце: “Мадэрнізацыя добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый жылых дамоў №4А, 8, 9 па вул. Навагрудскай у Дзятлаве”.

Грамадскі сход адбудзецца 20 жніўня 2018 года ў 18 гадзін па адрасе: вул. Навагрудская, 4 (актавая зала). Зямельны ўчастак размешчаны непасрэдна паблізу дамоў №4А, 8, 9 па вул. Навагрудскай у Дзятлаве.

Арганізатар правядзення грамадскага сходу – Дзятлаўскае РУП ЖКГ (г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 4, тэл. 2-23-53, e-mail: 21878@tut.by).

Азнаёміцца ​​з матэрыяламі праекта, а таксама ўнесці свае заўвагі і прапановы можна з 20 па 28 жніўня 2018 года (будынак Дзятлаўскага РУП ЖКГ: вул. Навагрудская, 4, каб. 8).

Заўвагі і прапановы прымаюцца пісьмова, шляхам занясення ў пратакол па грамадскім абмеркаванні або з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі (e-mail: 21878@tut.by).

Адміністрацыя Дзятлаўскага РУП ЖКГ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *