Да юбілея горада і Дня Незалежнасці. Аграгарадок Раклевічы – ад лета да лета

Падзеі

Падарунак для Дзятлава рыхтуюць чытачы Раклевіцкай бібліятэкі

Раклевіцкая бібліятэка на працягу года актыўна ўключалася ў рэспубліканскія, абласныя і раённыя конкурсы, інтэрнэт-праекты, інтэлектуальныя і даследчыя праекты, акцыі. Так, напрыклад, чытачамі бібліятэкі цяпер актыўна вядзецца праца да ўдзелу ў раённым праекце-фотагалерэі “Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны”, прымеркаваным да 520-годдзя з дня заснавання Дзятлава. На арганізаваных летніх пляцоўках для чытання пад адкрытым небам “Бібліятэка Open Air” аматары мастацкага слова і прыхільнікі  фотамайстэрства дзеляцца ўласнымі напрацоўкамі, абмяркоўваюць творчыя ідэі для фотарэпартажаў.

дятлово,перамога,раклевичи,агрогородок

Дасягнені школьнікаў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы папоўнілі скарбонку раённых перамог

На працягу года сваімі дасягненнямі радавалі жыхароў аграгарадка навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада – базавай школы. Яны ўдзельнічалі ў раённых і абласных алімпіядах, прадметных і даследчых конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, акцыях. Тут на дапамогу дзецям прыйшлі педагогі. Яны на працягу ўсяго навучальнага працэсу арганізоўвалі заняткі па развіцці творчых здольнасцей дзяцей. Сумеснымі намаганнямі ажыццяўляўся падбор матэрыялу, вялася даследчая і аналітычная работа. Таму і  вынікі радуюць: за 2017-2018 навучальны год павялічылася колькасць перамог на абласным узроўні. Сёлета іх стала на шэсць больш, чым летась. Павялічылася і колькасць перамог на раённым узроўні – плюс 19 да мінулагодніх.

дятлово,перамога,агрогородок,раклевичи

Вадзім Царык: “Да святаў рыхтуемся актыўна”

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КСУП “Русь-Агра” Вадзім Царык адзначыў:

– Намаганнямі работнікаў сельгасарганізацыі і жыхарамі аграгарадка Раклевічы вядзецца актыўная работа па падрыхтоўцы аграгарадка да Дня Незалежнасці. Два тыдні таму быў праведзены суботнік па добраўпарадкаванні вуліц, своечасова косім траву, належным чынам даглядаем кветнікі. Цяпер фарбуем   агароджы, бліжэй да святаў будзем фарбаваць бардзюры на цэнтральных вуліцах. Адной з задач стаіць касметычны рамонт фасада ФАПа, для гэтага закупілі неабходныя будаўнічыя матэрыялы і хутка прыступаем да рамонту. У 2010 годзе праводзіўся капітальны рамонт дадзенага аб’екта, але будынкі патрабуюць своечасова падтрымліваць іх у належным стане. Увогуле,  сумеснае навядзенне парадку ў аграгарадку – ужо традыцыйная справа прадпрыемставаў, арганізацый і жыхароў аграгарадка.

Перад самымі святамі на адміністрацыйных будынках будуць вывешаны дзяржаўныя сцягі, прадумваем упрыгажэнні.

дятлово,перамога,раклевичи

На працягу года КСУП “Русь-Агра” сумесна з дзіцячым садам-базавай школай, бібліятэкай аграгарадка, Раклевіцкім домам культуры перыядычна праводзяць святы і мерапрыемствы. У параўнанні з мінулым годам, сёлета больш увагі ўдзяляецца святам сямейнага адпачынку. Удзел жыхароў аграгарадка радуе сваёй актыўнасцю. Так ладзіліся святочныя канцэрты да Дня маці і 8 сакавіка, да Дня абароны дзяцей. Традыцыйнымі сталі Калядныя і Велікодныя  абрады, мерапрыемствы да Дня пажылых людзей , музычныя кафэ “Сямейнае” і “Вясенняе”, арганізуюцца дні актыўнага і сямейнага адпачынку. Адкрытыя пасяджэнні клуба “Што? Дзе? Калі?” збіраюць і дарослых, і маленькіх знатакоў.

Вялікая ўвага ўдзяляецца спартыўнаму жыццю. На працягу года былі арганізаваны спартыўнае свята “Снежны снайпер”, спаборніцтвы па настольным тэнісе і іншых спартыўных відах.

На пытанне, як рыхтуецца аграгарадок Раклевічы да надыходячых святаў, адказала карэспандэнтцы газеты Алеся Грыцко – жыхарка горада Гродна, якая завітала з сынам у аграгарадок Раклевічы ў  госці да бацькоў.

– Мяне, як жыхарку абласнога цэнтра, вельмі радуе тое, што і ў вялікіх гарадах, і ў сельскай мясцовасці падрыхтоўка вядзецца належным чынам. З нецярпеннем чакаем надыходзячых святаў.

– Як плануеце правесці свята, прымеркаванае да 520-годдзя з дня заснавання Дзятлава?

– Плануем паехаць па настрой у раённы цэнтр, каб павіншаваць і падтрымаць дзятлаўчан, разам з імі весела і актыўна правесці святочны дзень.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Читайте также:

«Любимый с детства, сердцу милый край»

Да юбілея горада і Дня Незалежнасці. Як мы рыхтуемся да святаў?

Лепш без ямак. У райцэнтры ідзе рамонт дарог

Новыя дасягненні “Сырной страны”



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *