Напярэдадні Дня Перамогі на Дзятлаўскім стадыёне “Колас” прайшла традыцыйная раённая патрыятычная ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”. Прыняць удзел у мерапрыемстве і паспаборнічаць за званне самых лепшых прыехалі 13 школ раёна.
Гульня сабрала на спартыўнай пляцоўцы 13 каманд, каля 112 удзельнікаў. Гэта школьнікі ва ўзросце 13-14 гадоў. Амаль кожная школа прадаставіла каманду ў складзе 10 чалавек, куды ўвайшлі і юнакі, і дзяўчаты.
Творчы конкурс ваенна-патрыятычных песень “З іскрай у душы і верай ў перамогу” праходзіў у актавай зале Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Ён сабраў вакол сябе прыхільнікаў музыкі. Тут свае здольнасці паказалі вакалісты і танцоры, якія стараліся ўжыцца ў сцэнічныя вобразы ваеннага часу.
Адным са спаборніцтваў стаў турнір інтэлектуалаў “Старонкі гісторыі Айчыны”. Як вядзецца, ваенна-патрыятычная гульня скіравана не толькі на выяўленне фізічнай падрыхтаванасці школьнікаў. Арганізатары сустрэчы прапанавалі камандам прыняць актыўны ўдзел у разумовым спаборніцтве, удзельнікі якога змаглі прадэманстраваць свае веды пра асноўныя падзеі ваеннага часу.
Са словамі прывітання на адкрыцці спаборніцтваў да ўдзельнікаў гульні звярнуліся галоўны спецыяліст адзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Ёда, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун і старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі ДТСААФ Валянцін Варабей.
Адначасова праводзіліся спаборніцтвы “Да абароны айчыны гатоў” на самага меткага стралка, якія складваліся са стральбы і бегу на штрафную дыстанцыю. Стойкасць, вынослівасць і рвенне да перамогі дапамаглі юнакам і дзяўчатам у гэтым спаборніцтве прыйсці да фінішу як мага хутчэй.
Праграма мерапыемства ўключала ў сабе традыцыйны агляд строю і песні “Аты-баты ішлі салдаты з песняй на парад”. Маршыроўку пачалі з каманды “смірна!” . Тут увазе былі прадстаўлены: ваенная выпраўка падлеткаў, камандная дысцыпліна, страявая падрыхтоўка, уменне зладжана маршыраваць ў калоне, правільнасць і дакладнасць выканання камандных загадаў.
Напрыканцы спаборніцтваў суддзі падвялі канчатковыя вынікі гульні. Пераможцай “Зарніцы” стала каманда Гезгалаўскай школы, якая атрымала кубак і грамату Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” за першае месца.
Віншуем пераможцаў!!!
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Читайте также:
«Ад помніка да помніка»: урачысты мітынг у Наваельні
Мітынг-рэквіем каля абеліска Славы ў Дзятлаве (+відэа)
Раённая эстафета “Ад помніка да помніка”. Урачысты мітынг у Гезгалах
Молодцы какие!
Рейтинг комментария:00